
У Дзень абаронца Айчыны для вучняў старэйшых класаў была арганізавана вытворчая экскурсія ў вайсковую часць 48685. У ходзе экскурсіі рабяты пазнаёміліся з умовамі праходжання службы салдат, пабывалі ў казарме, сталовай, на станцыях РЛС і ПВН, на пункце кіравання. Таксама прайшла прафарыенацыйная сустрэча з курсантамі 5 курса ваеннай акадэміі, якія падрабязна расказалі аб умовах паступлення і вучобы ва ўстанове. Яны арыентавалі навучэнцаў на паступленне ў ваенную акадэмію. У канцы сустрэчы рабяты павіншавалі ўсіх прысутнічаючых мужчын са святам і выказалі шчырыя словы падзякі за змястоўную экскурсію.